Субота, 15 Чэрвень 2024

За няяўку ў ваенкамат улады пакаралі студэнта адным годам пазбаўлення волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Ігар Белавус 16 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч.1 арт.435 КК) прыгаварыў студэнта расейскага ВНУ Дзмітрыя Кукушкіна да аднаго года пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у 1 год, абавязаў яго выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 50 гадзін і выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў суме 1600 рублёў.

У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што Зміцер у канцы траўня 2023 года атрымаў позву аб неабходнасці яўкі ў ваенны камісарыят у кастрычніку 2023 года для праходжання мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу.

Аднак з мэтай ухілення ад мерапрыемстваў па воінскім прызыве летам 2023 года выехаў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, дзе навучаўся ў адной з вышэйшых навучальных устаноў. Пры гэтым ваенкамат аб сваім месцазнаходжанні не апавясціў і ўважлівыя прычыны няяўкі не падаў.

Падчас судовага разбору малады чалавек віну не аспрэчваў, растлумачыўшы, што з'ехаў у Расію для навучання, ваенны камісарыят аб сваім месцазнаходжанні не апавяшчаў, мяркуючы, што яго навучанне дае яму права на адтэрміноўку службы ў войску.

Эма Галубец