Дапытаны падчас судовага разбору абвінавачаны Мальцаў прызнаў сябе вінаватым і растлумачыў суду, што сапраўды з'яўляецца прызыўніком і быў папярэджваўся аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу.
У бягучым годзе “ухіліст” атрымаў позву аб яўцы ў ваенкамат для праходжання мерапрыемстваў па прызыве за што ўласнаручна распісаўся. Аднак у згаданы дзень у ваенкамісарыят ён не з'явіўся, бо не жадае служыць у войску. Затым з'ехаў і да канца прызыву ў ваенкамат ён таксама не з'явіўся. Пры гэтым на нез'яўленне ўважлівых прычын не меў, хаця і разумеў, што няяўкат перашкаджала яго прызыву на вайсковую службу.
З улікам атрыманых доказаў суддзя Кохава прызнала Мальцава вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу, і на падставе ч.1 арт.435 КК прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання і абавязала выканаць АПР у аб'ёме 60 гадзін, і выплаціць КПК у памеры 50 базавых велічыняў у суме 2000 рублёў.
Мікалай Рыбчынскі