Нядзеля, 21 Красавік 2024

Улады буйна аштрафавалі жыхара Ушач

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 4 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Антона Дэрбасава.

У судзе быў абвешчаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Антон у сацыяльнай сетцы «Instagram» меў на сваёй старонцы інфармацыйную прадукцыю суполкі «zerkalo.io», уключаную, паводле рашэння суда, у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

У судовым паседжанні мужчына прызнаў сваё дачыненне ў здзяйсненні правапарушэння, віну прызнаў цалкам і дзейна раскаяўся.

З улікам прызнання віны і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Лаюшка падвергла Дэрбасава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў у суме 1200 рублёў.

Сяргей Турок