У судовай заяве пракурор Віталь Сузанскі ўказаў, што прыгаворам суда Першамайскага раёна Віцебска ад 9 снежня 2020 года ўстаноўлена, што адказчык 13 верасня 2020 года, быўшы актыўным удзельнікам вулічнага шэсця зрабіў падсечку сяржанту міліцыі, з-за чаго той упаў на праезную частку, што пацягнула прычыненне пашкоджанняў міліцыянту. У сувязі з атрыманымі траўмамі, са сродкаў бюджэту яму была праведзена страхавая выплата ў памеры 135 рублёў.
Суддзя Сірата, пасля таго як заслухала пракурора і даследавала пісьмовыя доказы па грамадзянскай справе, пастанавіла задаволіць іскавыя патрабаванні УУС Вітаблвыканкама да палітвязня Яфрэменка.
Лідзія Шэіна