Пятніца, 16 Люты 2024

За праяву «экстрэмізму» ў сацсетцы ўлады аштрафавалі работніка прыватнага прадпрыемства

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 23 студзеня за распаўсюджванне экстрэмісцкіх публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 1000 рублёў рабочага віцебскага прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства Юрыя Барысевіча. Разбіральніцтва справы прайшло без удзелу «правапарушальніка», тым самым уладамі было парушана яго права на абарону.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Юрый у сацыяльнай сетцы "Instagram" быў удзельнікам суполкі "belpartisan", якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына ў судовае пасяджэнне не з'явіўся і не паведаміў суду аб наяўнасці ўважлівых прычын, якія перашкаджаюць яўцы па выкліку ў назначаны тэрмін. Тым не менш, гэтая акалічнасць не перашкодзіла суддзі Юрчанку палічыць яго вінаватым і датычным да распаўсюджвання экстрэмізму і на падставе ч.2 арт.19 КаАП прызначыць Барысевічу штраф у памеры 25 базавых велічыняў, што складае зараз 1000 рублёў.

Таццяна Кулікова