У так званым пакаяльным відэа Ілля Матэвушаў гаворыць пра свой удзел у пратэстах у 2020-м годзе і пра тое, што размяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкія матэрыялы» і каментары пра нядаўнюю гучную падзею – смерць на рабочым месцы начальніка Аршанскага РАУС Сяргея Барвянкова.
У відэароліку паказана таксама, як бяззбройнага мужчыну затрымліваюць ажно сямёра сілавікоў – супрацоўнікаў ДАІ і АМАП.
Ніна Разіна
У Полацку затрымалі менеджара Іллю Матэвушава – яго вінавацяць за «распаўсюд экстрэмізму» і абразы памерлага сілавіка
Кадры затрымання 32-гадовага менеджара УП «Полацксантэхэлектрасбыт» размясціў у чарговым саматужным відэароліку віцебскі тэлеграм-канал «Северная столица». Тэлеграм-канал спецыялізуецца на выпуску міліцэйскіх «агітак» і відэароліках з выкарыстаннем так званых пакаяльных відэа, якія трапляюць да «рэжысёраў» непасрэдна ад віцебскіх міліцыянтаў. Відэазапісы, на якіх знаёмыя пазналі Іллю Матэвушава, суправаджаюцца яшчэ і вербальнымі абразамі: затрыманага называюць «паразитом, не меющим ни ума, ни совести, способным на подлые поступки, предательство и низменнось». Пры гэтым допіс утрымлівае вялікую колькасць памылак, што даўно ўжо стала «фірмовым стылем» тэлеграм-канала «Северная столица» і сведчыць пра вельмі невысокі ўзровень адукацыі і культуры аўтараў.