9 студзеня Таццяну Севярынец затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 69-гадовую спадарыню адвезлі «на размову» спачатку ў гэтую структуру, а потым у Першамайскім РАУС для складання пратаколаў: сілавікі знайшлі ў яе сацыяльных сетках прыкметы парушэння адміністрацыйнага заканадаўства. Жанчыну збіраліся накіраваць да суду ў ІЧУ, але пасля гутарак з прадстаўнікамі сілавых структур яна трапіла ў шпіталь і неклькі дзён мусіла правесці на бальнічным ложку.
Цяпер стан здароўя Таццяны Яўгенаўны палепшыўся, яе выпісалі з медычный установы. Сувязь з ёй абмежаваная: мабільны тэлефон у жанчыны забралі падчас затрымання. Знаёсыя і сябры ўражаныя: суд над ёй прызначылі якраз на Таццянін дзень 25 студзеня, і гэта выглядае на свядомае памкненне дадаткова паздзеквацца са спадарыні Таццяны.
Ларыса Паўлава