У судзе стала вядома аб тым, што Алена ў сваім асабістым профілі сацыяльнай сеткі "Instagram" размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання публікацыі з інфарэсурса "Люстэрка"». Раней гэта інтэрнет-выданне ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні жанчына віну прызнала і пакаялася ў зробленым. Улічваючы гэта, суддзя Яскевіч, на падставе ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пакарала Шук штрафам у даход дзяржавы ў памеры дваццаці базавых велічыняў, што складае 740 рублёў.
Галіна Кузьміна