Чацвер, 16 Лістапад 2023

Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю, якая аказвала дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Рашэннем Віцебскага абласнога суда 24 кастрычніка падверглася прымусовай ліквідацыі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей "Алмаз". Ініцыятарам такога рашэньня стала кіраўніцтва беларускага Міністэрства юстыцыі. 

МГА "Алмаз" было зарэгістравана ў лютым 2000 года. Кіраўніцтва і члены арганізацыі садзейнічалі ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-медыцынскай дапамогі і працоўнай рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых.

Дзеля дасягнення гэтай мэты праз Інтэрнет ажыццяўлялася інфармацыйная падтрымка, праводзіліся шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы.

Увесь час для дзяцей і моладзі сябры грамадскага аб’яднання і валанцеры праводзілі аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы што дазваляла пажылым людзям і інвалідам пашырыць сацыяльныя кантакты або псіхалагічную дапамогу.

Таксама грамадскія актывісты ў цесным кантакце з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі аказвалі сацыяльна-бытавую дапамогу, садзейнічалі рэабілітацыі і працоўнай занятасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дана Саланевіч