Паводле Telegram-канала «Милиция Витебщины», у Оршы гаспадар музычнай крамы запрашаў юных пакупнікоў на ўрокі ігры на існструментах, якімі гандляваў. А ў сябе дома здзяйсняў з імі дзеянні, якія кваліфікуюцца паводле Крымінальнага кодэксу як «дзеянні сэксуальнага характару».
За гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара ў дачыненні да малалетніх затрыманы кіраўнік адной з віцебскіх творчых студый. Следчым вядома пра прынамсі 5 ахвяр педафіла, якім ён абяцаў уласнае спрыянне ў тым, каб зрабіць з дзяцей «высокакваліфікаваных артыстаў».
Яшчэ адзін выпадак, які не ўкладаецца ў карціну светапогляду нармальнага чалавека, быў зафіксаваны ў Наваполацку. Там мужчына цягам пэўнага часу гвалтаваў уласную дачку. Высветліць гэта дапамаглі даследаванні, якія праводзіла школьны псіхолаг. Свімі высновамі пра дзяўчынку, якая стала ахвярай ва ўласнай сям“і, псіхолаг падзялілася з адміністрацыяй школы, дырэктар навучальнай установы звярнулася ў міліцыю, і першапачатковыя падазрэнні пацвердзіліся.
Міліцыя Віцебшчыны заклікае дарослых быць вельмі ўважлівымі да паводзінаў сваіх дзяцей – звяртацб увагу на іх перапіску ў інтэрнэце, на наведванне гурткоў і секцый, а па -магчымасці і самім прысутнічаць на пазашкольных занятках .
Ларыса Бурсава