Праваабаронцы патрабуюць рэабілітацыі Іллі Двойрына па крымінальнай справе з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
За свае перакананні Двойрын быў некалькі разоў абвінавачаны і ў адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам. Пад увагу сілавікоў мужчына трапіў яшчэ ў 2020г. - яго затрымлівалаі за ўдзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Пасля затрымання за запэцканы аўтамабіль, які належаў вядомаму прарасейскаму актывісту Сяргею Юдаеву, Дома ў Двойрына правялі ператрус, а праз 10 дзён асудзілі паводле арт. 24.23 за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. У судзе быў агучаны пратакол, паводле якога Двойрын прызнаў, што ўвесну 2023 года ён вырабіў улёткі з выявай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і тэкстам антываеннага характару, і 16 траўня расклеіў іх на прыпынку грамадскага транспарту ў Наваполацку. Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава пастанавіла пакараць мужчыну 15-цю суткамі арышту.
Роўна праз тыдзень пасля таго, як Іллю Двойрына вызвалілі ў залі суду пасля разбіральніцтва па крымінальнай справе, ён быў зноў затрыманы. Яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі на 15 сутак.
Людміла Мачаліна