У судзе былі агучаныя факты, якія выкрываюць Зміцера ў тым, што ў сацыяльнай сетцы «Instagram» меў спасылкі на канал «Радыё Свабода», інтэрнэт-старонку «Вelsat», а таксама размяшчаў лагатыпы «БЕЛСАТ», «Краіна для жыцця» і «Радыё свабода - Беларусь». Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы раней улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Акрамя таго, суд палічыў даказаным праведзеным мужчынам пікетаванне ў «Instagram» праз публікацыю фатаграфій, якія змяшчаюць выявы з сімволікай бел-чырвона-белага колеру.
Прыняўшы да ўвагі даказанасць віны і датычнасці Тарбоева ў здзяйсненні двух правапарушэнняў і кіруючыся ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Балаболава пакарала Дзмітрыя за кожнае правапарушэнне арыштам па 15 сутак і склаўшы іх пастанавіла ўтрымліваць яго трыццаць сутак пад вартай.
Эдуард Калінін