Абодвух судзіў 4 кастрычніка па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) адзін і той жа сумнавядомы суддзя Вячаслаў Елісеенка, які ўключаны ў санкцыйны спіс з-за вынясення палітычна-матываваных прысудаў.
Абодвум мужчынам ставілася ў віну, што яны без дазволу Докшыцкага райвыканкама быццам правялі адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў. А заключаўся ён у тым, што кожны з вышэйзгаданых жыхароў Докшыцкага раёна размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” свае фотаздымкі з выявай нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга з сімвалам “Пагоні”. Гэтую так званую крамолу выявілі супрацоўнікі Докшыцкага РАУС, якія і затрымалі Дзмітрыя Слаўка і Міхаіла Надыкту і склалі на іх пратаколы.
У судзе мужчыны прызналі сваю віну, але ўсё адно атрымалі суткі арышту – 12 і 14 сутак адпаведна. Праўда, мабільныя тэлефоны ў іх докшыцкі суд не канфіскаваў.
Андрэй Мірскі