Аўторак, 03 Кастрычнік 2023

Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" некамерцыйных грамадскіх арганізацый

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

За тры гады былі гвалтоўна зачыненыя 83 арганізацыі, якія служылі асновай грамадзянскай супольнасці ў Віцебскім рэгіёне. Гэты працэс працягваецца. У кастрычніку 2023 года Віцебскі абласны суд прыме рашэнне аб ліквідацыі трох грамадскіх аб'яднанняў.

У пачатку кастрычніка суд разгледзіць пазоў юстыцыі па ліквідацыі ГА "Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса", а таксама яшчэ адной спартыўнай грамадскай арганізацыі - "Хакейны клуб "Паўночная Зорка".

Па зыску Міністэрства юстыцыі абласны суд разгледзіць ліквідацыю ГА Міжнародная грамадская арганізацыя па рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей "Алмаз", якая была зарэгістраваная ў Віцебску ў 2000 годзе.

Пакуль застаецца невядомым лёс ГА “Спартыўнага грамадскага аб'яднання “Тыгр”, дзе полацкія дзеці і дарослыя займаюцца барацьбой тхэквандо. На гэты момант арганізацыя лічыцца дзейнай. 

Першая спроба закрыцця клуба ўлады распачалі 3 мая бягучага года, і яна была няўдалай для чыноўнікаў з Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Другую спробу здзейсніла суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Лях 22 жніўня, і павінна была прыняць канчатковае рашэнне аб ліквідацыі СК "Тыгр".

Рэнат Камароў