У судзе пацвердзіўся факт таго, што мужчына размясціў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» публікацыю з выявай футболкі чорнага колеру, на якой меліся надпіс «Беларусь» і выява бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня». Акрамя гэтага, там жа знаходзіўся фота самога Рагоўскага з надзетай футболкай белага колеру з выявай герба «Пагоня». На гэтую дэманстрацыю вопраткі, якую суд прыраўнаваў да пікету, Руслан не меў дазвол ад кіраўніцтва Глыбоцкага райвыканкаму.
Таму суддзя Кот, кіруючыся ч.1 арт.24.23 КаАП, арыштавала мужчыну 10 сутак.
Эма Зотава