Серада, 09 Жнівень 2023

За пікет з сацыяльных сетак улады аштрафавалі на буйную суму жыхарку Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.

У судзе было ўстаноўлена, што «правапарушальніца», з 14 лістапада 2020 года па 18 ліпеня 2023 года ў парушэнне парадку правядзення пікетавання, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Гэта выявілася ў тым, што Інга была сфатаграфаваная на фоне палотнішча выкананага ў тонах бел-чырвона-белага колеру, пры гэтым яна не атрымала дазволу мясцовага кіраўніцтва Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.

Пры гэтым, у судзе Тыльчык прызнала сябе вінаватай, у зробленым шчыра раскаялася, ад даследавання доказаў па справе адмовілася.

На падставе прызнанняў і кіруючыся ч. 1 арт. 24.23 КаАП суддзя Драгуноў падвергнуў жанчыну адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў суме 1110 рублёў.

Лідзія Праклова