Згодна з пратаколам адміністрацыйнага правапарушэння Рынкевіч, без дазволу кіраўніцтва Міёрскага райвыканкама, у асабістым профілі сеткі «Аднакласнікі» ў адкрытым доступе размясціла публікацыю з выявай несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з выявай на заднім фоне палотнішчаў бел-чырвона-белых сцягоў. Гэтыю крамолу быў выяўлены супрацоўнікамі мясцовай міліцыі.
Падчас судовага разбору Рынкевіч паведаміла суддзі Яскевіч аб тым, што фатаграфію, як многія з яе знаёмых у 2020 годзе, без усялякіх мэт выставіла ў сацыяльнай сетке і таму, яна не лічыць за сабой віну ў правядзенні несанкцыянаванага пікетавання.
Тым не менш, суддзя Яскевіч палічыла, што Вольга здзейсніла правапарушэнне ў рамках ч.1 арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП і аштрафавала яе на 20 базавых велічыняў.
Генадзь Лукаў