У 2019г. віншаванне прагледзелі 19 чалавек, у 2020г. - 32 чалавекі. Апрача гэтага, у атрыбуты «несанкцыянаванага пікетавання» суд залічыў фотаздымак «з прымацаванай выявай БЧБ-сімволікі», які ўбачылі 56 карыстальнікаў, і фотаздымак, «да якога прымацавана выява сцяга Украіны», яго ўбачылі 103 карыстальнікі.
Калі складанне адміністрацыйных пратаколаў за фотаздымкі профілю ў Фэйсбуку, аздобленыя рознымі малюнкамі- «рамкамі», ужо не з’яўляецца навіной, то ўвага міліцыянтаў да віншавальных паштовак з 25 сакавіка ў Наваполацку праявілася ўпершыню. Між тым, выява «Пагоні» не з’яўляецца забароненым сімвалам, яна ёсць, да прыкладу, на афіцыйным гербе і сцягу Віцебскай вобласці і на гарадскім гербе Лепеля.
Публічнае віншаванне з гістарычным святам не ўтрымлівае намераў аўтара або заклікаў да нейкіх дзеянняў. Але суд вырашыў, што ва ўсіх выпадках мела месца «выражэнне грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў», выказаных у публічнай прасторы.
Міхась Хмара