Праваабаронцам стала вядома, што пад арыштам знаходзіцца і сын спадара Леаніда, таксама сябар БСДП, Аляксей Гаравы. Яго затрымалі разам з жонкай яшчэ 20 лютага ў Мінску, па месцы жыхарства, дома правялі ператрус. Пазней жонку адпусцілі, а Аляксея Гаравога двойчы запар асудзілі за «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».
Леанід Гаравы – вядомы на Віцебшчыне актывіст, адзін з даўніх прадстаўнікоў грамадскага сектару Гарадоччыны. Паводле адукацыі ен настаўнік матэматыкі, шмат год адпрацаваў дырэктарам школы ў весцы Вархі Гарадоцкага раену, але быў вымушаны звольніцца пад ціскам за грамадскую дзейнасць. Яго не аднойчы затрымлівалі і каралі штрафамі і «суткамі». Затрыманне ў 2020-м годзе ледзь не скончылася трагічна: яго пакінулі пад вартай на тры дні без неабходных лекаў, і на фоне гіпаглікемічнай комы ў Леаніда Гаравога здарыўся інсульт, наступствы якога не прайшлі і дагэтуль.
Яна Чайка