Падчас суду Кірыл Джэміга прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым, раней не меў адміністрацыйных прысудаў, але суд усё адно прысудзіў яму 11 сутак, праўда без канфіскацыі мабільнага тэлефона.
Малады чалавек падаваў скаргу на пастанову Кастрычніцкага суда г. Віцебска. Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова разгледзела яе 20 лютага, але пакінула прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Кірыл Джэміга працаваў у службе МЧС, але з-за пратэставых поглядаў яму не працягнулі працоўны кантракт.
Інга Сташэўская