Серада, 15 Чэрвень 2022

Настаўніцу з Наваполацку арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкі» рэпост з «Радыё Свабода»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 г. Наваполацка Алену Зубраву. На наступны дзень судом Новаполацка яна была прызнана вінаватай па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь і пакарана за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

У судзе быў разгледжаны пратакол, паводле якога, у траўні месяцы Зубрава зрабіла рэпост з сайта «Радыё Свабода» у якім былі навіны пра Станіслава Шушкевіча.

Паколькі яшчэ ў снежні 2021 года суд Цэнтральнага раёну Мінску паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал і сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі», то міліцыя выявіла ў дзеяннях склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 19.11 КаАП.

Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт, які настаўніца будзе адбывать у Ізалятары часовага ўтрымання Полацкага РАУС па адрасе: вул. Кастрычніцкая д. 60, 211401, Полацк.

Віталь Кажух