Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны 10 жніўня 2020 году на адной з вуліц Наваполацку, знаходзячыся ў нецвярозым стане, пратэставаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас сутычкі з супрацоўнікамі міліцыі ён нібыта нанёс рукамі аднаму з не менш за чатыры ўдары па галаве - прычыніў траўмы ў выглядзе пералому касцей носа, сінякоў правага вока і ранаў.
На судзе мужчына прызнаў віну і прынёс прабачэнні пацярпеламу праваахоўніку, патлумачыўшы, што ўдзельнічаў у пратэсце выпадкова і з цікаўнасці.
Суд Наваполацку пагадзіўся з пазіцыяй прокурора наконт кваліфікацыі дзеянняў падсуднага па арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў») і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апроч таго, на карысць пацярпелага з навапалачаніна суд спагнаняе матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў.
Пазбегнуць максімальнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў падсуднаму дапамагло прызнанне віны і наяўнасць на ўтрыманні малалетніх дзяцей.
Віталь Кажух