Палітолаг Арцём Шрайбман неаднаразова рабіў прагнозы на разьвіццё палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Палітычны аналітык у сваім тэлеграм-канале таксама камэнтуе дзеянні дзяржавы, у тым ліку рэпрэсіўныя.
Арцём Шрайбан нарадзіўся ў 1991 годзе ў Гомелі. Вучыўся ў гімназіі №71 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Быў узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з таленавітымі навучэнцамі. У 2014-м кончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымаў званне бакалаўра па спецыяльнасці «Міжнароднае права». Чатыры гады вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі, дзе быў атэставаны як Магістр па спецыяльнасці "Палітыка і камунікацыя".
3 чэрвеня 2021 году Арцём Шрайбман разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі ва Украіну. Сігналам для выезду стала згадка пра яго як аднаго з каардынатараў вулічных пратэстаў, якая было агучаная Раманам Пратасевічам на дзяржаўным канале ОНТ.
Міхась Пісараў