Згодна з заявай старшыні суду, доктар-«праўдаруб», вядомы віцебчукам па сваіх крытычных выступах супраць мясцовых уладаў, нанёс множныя абразы судзьдзі суду Першамайскага раёну Натальлі Карабліной, калі тая ў закрытым паседжаньні разглядала яго скаргу на пастанову сьледчага аб прымусовай псыхіятрычнай экспэртызе ва ўмовах стацыянару.
Пакуль праверка прыпыненая, бо яшчэ няма вынікаў лінгвістычнай экспэртызы. Па атрыманьні гэтых вынікаў праваахоўнікамі будзе прынятае рашэньне пра распачынаньне або адмову ў распачынаньні чарговай, ужо трэцяй крымінальнай справы ў дачыненьні да доктара Пастнова.
Лявон Яфрэменка