У выніку канфлікту Аляксандра Кірылава прымусова адвезьлі на псыхіятрычны агляд, аднак псыхіятры адхіленьняў у яго не знайшлі. Кірылаў быў вымушаны пакінуць шпіталь 1 кастрычніка, а ў Віцебску ён зьняў атрыманыя пабоі і падаў заявы ў сьледчы камітэт і пракуратуру. Пазьней высьветлілася, што ў Рэспубліканскім шпіталі спэлеалячэньня палічылі, нібы пацыент іх абгаварыў. Цяпер наконт гэтага пазову разьбіраецца суд.
Пятніца, 29 Лістапад 2013
Шпіталь абвінавачвае палітыка ў паклёпе
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску разглядаецца пазоў Рэспубліканскага шпіталя спэлеалячэньня, які знаходзіцца ў Салігорску, супраць Аляксандра Кірылава аб паклёпе на гэтую мэдустанову. Кірылаў, які называе сябе функцыянэрам незарэгістраванай партыі «Белая Русь», у верасьні лячыўся ў спэлеалячэбніцы ад бранхіяльнай астмы. Канфлікт з пэрсаналам у хворага ўзьнік пасьля таго, як ён пачаў скардзіцца на парушэньне правілаў унутранага распарадку і неаказаньне пацыентам на бясплатнай аснове мэдычных паслуг.
Апублікавана ў
Суд