Серада, 02 Красавік 2014

Алену Каваленку будуць судзіць за пікет

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Алена Каваленка Алена Каваленка

Актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алену Каваленку, жонку былога палітзьняволенага Сяргея Каваленкі, будуць судзіць 15 красавіка за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. 1 красавіка Алену Каваленку выклікалі ў апорны пункт міліцыі, дзе ўчастковы склаў на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Матэрыялы справы ўжо накіраваныя ў суд Першамайскага раёну Віцебску. Паседжаньне пачнецца а 10:00 15 красавіка. Варта зазначыць, што ў Алены Каваленкі двое малалетніх дзяцей.

Нагадаем, 22 сакавіка напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў Алена Каваленка і яшчэ адзін актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў правялі ў Віцебску пікет у падтрымку байкоту выбараў. На плякаце, які яны трымалі, было напісана: «Байкот выбарчаму фарсу».

Дзяржаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 25 сакавіка, калі вяртаўся са сьвяткаваньня Дня Волі. 26 сакавіка яго арыштавалі на сем сутак.

Наша Ніва