На выкананне прадстаўлення пракуратуры Полацкага раёну мясцовы выканкам прыняў рашэнне аб ліквідацыі Цэнтру інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя». Падстава - ажыццяўленне дзейнасці, якая не адпавядала заяўленым у статуце прадмету і мэтам. 

21 кастрычніка Браслаўскі райвыканкам ліквідаваў cацыяльна-інфармацыйную ўстанову «Майстэрня братоў Лабуць». Закрытая ўладамі ўстанова давала ўнікальны анлайн сэрвіс для замовы і аплаты прадуктаў уласнага вырабу прадстаўнікам сацыяльна ўразлівай групе грамадзян. Браты Лабуці былі вядомыя тым, што цягам некалькіх гадоў праводзілі адзіны ў краіне пляжны оўпэн-эйр «Viva Braslav».

Адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебску пачала ліквідацыю сацыяльна-дабрачыннай установы «Свет без сірот». Працэдуру распачалі яшчэ 25 жніўня. Неўзабаве чыноўнікі зробяць справаздачу ў вышэйшыя інстанцыі аб паспяховым закрыцці арганізацыі, якая дапамагала сацыялізавацца самай бяздольнай частцы беларускага грамадства – дзецям-сіротам.

Уладзімір Мартаў - чалавек, які адным з першых заявіў аб праблемах з кіслародам не хаваючы ні твару, ні імя, ні маштабу праблемы.  Ён лічыць, што асноўныя праблемы ў медыцыне не развязваюцца. У сваім блогу на  livejournal.com ён піша пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі.

З 15 ліпеня 2021 года Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт прыступіў да ліквідацыі дабрачыннай сацыяльна-інфармацыйнай установы «Прастора поспеху». Гэтае грамадскае аб'яднанне было зарэгістраванае ў якасці юрыдычнай асобы ў чэрвені 2016 года ў пасёлку Баравуха Полацкага раёну.