Пра гэта гаворыцца ў адказе старшыні гарсавету Віцебску Ўладзімера Бялевіча на зварот актывістаў БХД, накіраваны падчас сустрэчы 8 лістапада 2016 году. Адказ прыйшоў толькі ў сярэдзіне студзеня 2017 году.
Распачатае будаўніцтва садку стаіць ўжо трэці год. Катлаван пад школу пасьля скаргі ў Генэральную пракурату проста зарылі ў мэтах бясьпекі. Але захады зробленыя былі запозна: у чэрвені 2016 году ў ім патануў сямігадовы хлопчык.
«Актывісты БХД будуць і надалей адсочваць выкананьне інвэстыцыйнай праграмы», – паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец.