Як мы паведамлялі раней, 8 кастрычніка на абласной канфэрэнцыі сябры руху «За свабоду» з розных рэгіёнаў паўночнай Беларусі абралі новага каардынатара па Віцебскай вобласьці. Ім стаў Леанід Гаравы з Гарадку. З гэтай нагоды наш карэспандэнт сустрэўся са спадаром Леанідам.

Аказваецца, тэрыторыя каля чыгуначнай станцыі «Лучоса» ў Віцебску – гэта ня толькі месца паломніцтва дачнікаў і аматараў адпачынку ў лесе. Туды накіроўваюцца і ўладальнікі хатніх жывёл, каб праводзіць сваіх гадаванцаў у апошні шлях.

14 кастрычніка ў будынку помпавай устаноўкі дэпарафінізацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Нафтан» у Наваполацку адбыўся пажар.

Полацкія рок-музыкі адгукнуліся на бяду і правялі дабрачынны канцэрт. Іх выступ адбыўся ў рэстаране “Росквіт”, які стаў культурніцкай пляцоўкай.

Жыхары Полацку сьцьвярджаюць пра трапляньне аміяку ў гарадзкую каналізацыю, МНС гэта абвяргае.