У параўнаньні з 2013 годам колькасьць абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў рэгіёне для праходжаньня ЦТ, зьменшылася на 3 тыс. 494 чалавекі. Для правядзеньня ЦТ у рэгіёне вызначаныя шэсьць пунктаў: Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (11 414 чалавек), Віцебскі дзяржунівэрсытэт імя Машэрава (3 399), Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (582), Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (249), Полацкі дзяржунівэрсытэт (10 256) і Аршанскі дзяржаўны мэханіка-эканамічны каледж (5 431).
Кантроль за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных выпрабаваньняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі ажыцьцяўляе абласная камісія. Віцебская абласная камісія зацьверджаная ў складзе 8 чалавек. Для кантролю за правядзеньнем выпрабаваньняў непасрэдна ў аўдыторыях дадаткова прыцягнутыя 410 чалавек.
Летась за парушэньні парадку правядзеньня тэставаньня з аўдыторыяў былі выдаленыя сем чалавек: за пранос у аўдыторыю мабільных тэлефонаў - пяць абітурыентаў, за карыстаньне падчас правядзеньня тэставаньня забароненымі сродкамі (шпаргалкай) і самавольны выхад з пункту тэставаньня - па адным чалавеку.
Звароты наконт спрэчных і праблемных пытаньняў уступнай кампаніі прымаюць камісіі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе. Апроч таго, у пэрыяд правядзеньня тэставаньня і іншых уступных выпрабаваньняў у Камітэце дзяржкантролю штодня працуюць тэлефоны гарачай лініі (Віцебск - 36-44-95, 37-33-90, Ворша - 21-09-16, Полацак - 42-42-81).
Цэнтралізаванае тэставаньне праходзіць з 14 па 28 чэрвеня.
Крыніца: БелТА