«Я паклікаў яго, вырваў з рук сьцяжок нашых усходніх суседзяў-барбараў і са словамі «тут табе не Расея. Няма чаго тут гэтыя анучы раздаваць», шпурнуў сьцяжок на зямлю. Раптам у глуханямога прарэзаўся слых (з выразу ягонага твару было відаць, што ён зразумеў кожнае маё слова). Ён падняў гэтую анучу і рэціраваўся да іншага аўто. Я быў задаволены што напружыў нэрвы гэтаму псэўдаінваліду-здрадніку», - распавёў чытач.
Выпадкі раздачы сьцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадох. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйску, Гародні, Віцебску, Гомеля, Воршы, Полацку, Баранавічаў. Раздачу сьцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі. Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сымболікі суседняй дзяржавы на вуліцах беларускіх гарадоў.
Крыніца: Хартыя'97