Тэлеграм-канал аўтара называецца «Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер». Ні больш, ні менш. Нягледзячы на тое, што на гэты рэсурс мае ўсяго 152 падпісчыкі. Не нашмат болей (211 падпісчыкаў) і ў Іnstagram-акаўнце, які называецца таксама з прытэнзіяй на шматзначнасць – “indoevropeysky”.
Гэтую “зорку інтэрнэту” мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць, калі трэба прасоўваць ідэалагічную павестку. Дый сам Андрэй Кулябкін не супраць: напрыклад, у 2024 г. ен стаў адзіным блогерам, які ўзяў удзел у конкурсе па колцы дроваў сярод прадстаўнікоў СМІ.
Вольга Мяснікова
Серада, 25 Сакавік 2026
Віцебскі праўладны блогер прапанаваў “выдаваць інтэрнэт па даведках”
Настаўнік гісторыі і супрацоўнік Віцебскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Кулябкін у сваім Тг-канале напісаў наступнае: «Интернет в нынешних условиях новой мировой капиталистической войны интернет стал тем, чем изначально замышлялся - ОРУЖИЕМ. Его так и задумали в 1969 в Пентагоне как связь на случай ядерной войны, т.е. с военной целью. Да, оружие специфическое, но оружие. Интернет должен быть по справкам. И будет.»
Апублікавана ў
Рознае