“Рашэнне фасадаў заснавана на традыцыйных прыемах архітэктуры культавых будынкаў”, - гаворыцца ў апісанні праекта . Гэта будзе аднапавярховае збудаванне з адзінай унутранай прасторай “для перыядычнага выкарыстання ў дні асобных царкоўных дат”. Капліцу збудуюць з цэглы з выкарыстаннем бетонных апор, уверсе – маналітны жалезабетонны купал.
Дарэчы, пра цэглу для будынка, які прэзентуецца мясцовым жыхарам як “адноўлены”. Ахвотным прапануюць далучыцца да традыцыйнага збору сродкаў на будаўніцтва праз набыццё “імянной цагліны”. Ахвярадаўцаў запрашаюць звярнуцца ў мясцовую Троіцкую царкву каб занатаваць іхныя імёны на цаглінах для наступнага будаўніцтва. Дарэчы, прапануецца набыць “імянную цагліну” не толькі для сябе, але і для блізкіх – пра ўнёсак будзе выдавацца памятнае пасведчанне, і, маўляў, гэта можа стаць “сімвалічным падарункам да дня народзінаў, імянін, хрышчэння ці вянчання”.
Ніна Пісарава
Аўторак, 03 Люты 2026
У Гарадку на плошчы Леніна паставяць праваслаўную капліцу
Будаўніцтва капліцы ў памяць святога Георгія непадалёк ад мемарыяльнага комплекса «Бессмертие» - ініцыятыва мясцовай праваслаўнай грамады. Прычым ініцыятары лічаць, што гэта будзе не будаўніцтва новага аб’екта, а аднаўленне капліцы, якая некалі стаяла на цэнтральнай плошчы Гарадка побач з Мікалаеўскай царквой і была разам з ёй ўзарвана ў 1943 годзе. Але ніякіх згадак пра архітэктурае падабенства са зруйнаваным культавым будынкам у афіцыйнах дакументах няма. Адпаведна, і “аднаўленнем” будаўніцтва капліцы ніяк не назавеш.
Апублікавана ў
Рознае