Субота, 31 Студзень 2026

ЛДПБ узяла шэфства над селгаспрадпрыемствам “Чарневічы” ў Глыбоцкім раёне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На апошнім агульнабеларускім сходзе старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч выступіў з ініцыятывай, каб усе партыі, якія ёсць у Беларусі, пачалі апекавацца сельгаспрадпрыемствамі. 30 студзеня Гайдукевіч разам з віцебскім партыйным прадстаўніцтвам прыязжаў на УП “Чарневічы” – яно і стане падшэфным для партыйцаў. Рэмарка: паводле афіцыйных звестак, у ЛДПБ сёння больш за 50 тысяч чальцоў, а ў “”Чарневічах” - хіба паўтары сотні работнікаў.

Шэфы збіраюцца “способствовать успешному развитию” і  “помогать руководству хозяйства принимать правильные управленческие решения”. Пра тое, каб выйсці на ўборку і добраўпарадкаванне ферм, партыйцы гаворкі не ўздымалі. Аднак Алег Гайдукевіч нагадаў, што сярод чальцоў партыі ёсць людзі з аграрнай адукацыяй, і “их опыт будет очень полезен”.

Да слова, селгаспрадпрыемства “Чарневічы” – не самае заняпалае ў рэгіёне, каб вымагаць падтрымкі ад цэлай партыі. Сюда перыядычна ўкладаюцца дзяржаўныя грошы - у 2022-23 гг. тут правялі рэканструкцыю ферм.  Штопраўда, і ў перадавых гэтая гаспадарка не значыцца.  Цікава будзе паназіраць, ці паспрыяе росквіту “Чарневічаў” партыйнае шэфства.

Аркадзь Боўтун