Чацвер, 09 Кастрычнік 2025

"Экстрэмісцкай" абвясцілі старонку ў Facebook полацкага актывіста Яўгена Вільскага

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адпаведнае рашэнне прыняў 7 кастрычніка суд Полацка і Полацкага раёна. У той самы дзень той самы суд прызнаў "экстрэмісцкімі" яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў: Telegram-канал "Врачи за правду и справедливость"; YouTube-канал "Врачи за правду и справедливость"; старонку ў Facebook з назвай "Врачи за правду и справедливость".

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтыя інтэрнэт-рэсурсы з'явіліся 9 кастрычніка.

Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада» колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго  завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі».  Вільскага прызналі  вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд -  12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь  ( на той час - 480 тыс.  рублёў).

Таццяна Сушкіна