Субота, 13 Верасень 2025

Полацкі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рэсурсы са словам "Беларусь"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку  "Жыве Беларусь. Жыве вечна" у Facebook  і дзве старонкі ў Instagram - "freedom_belarus" і "freedombelarus". Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прыняў 8 верасня суд Полацкага раёна і горада Полацка.

Ніводная з трох старонак не мае дачынення ні да Полацка, ні да Полацкага раёна. На згаданых  старонках у Instagram, да прыкладу, размешчаны фотаздымкі з пратэстаў 2020 году і дакументальныя здымкі вайсковых падзеяў ва Ўкраіне. Старонка  "Жыве Беларусь. Жыве вечна" у Facebook мае 3,8 тысяч падпісчыкаў, яна  рэтрансюе беларускія навіны, але  не абнаўлялася з 2021 году. 

Яна Паплаўская