Панядзелак, 16 Чэрвень 2025

Пачаліся зямельныя працы на месцы, дзе ў Віцебску збіраюцца пабудаваць Сафійскі сабор

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Нагадаем, у 2016 годзе віцебская грамадскасць абурылася супраць ідэі будаўніцтва гэтага аб’екта ў Парку партызанскай славы. На той момант, здавалася, пратэсты не будуць пачутыя: на месцы перспектыўнай будоўлі ўжо паспелі ўзвесці плот... Аднак пад напорам неабыякавых віцяблян улады мусілі здацца: яны прыйшлі да высновы, што ў горадзе ёсць царкоўныя “даўгабуды”, і што Сафійскі сабор можа стаць адным з іх. Будаўніцтва ў першапачатковым месцы адмянілі, але праз пэўны час прызначылі іншае - на беразе Дзвіны непадалёк ад гандлёвага цэнтра “Беларусь”, дзе паўгода таму здарыўся пажар.

Месца пад храм, які збіраюцца ўзвесці на ўзор Полацкай Сафіі , якой яна была з 11-м стагоддзі, ужо “засталбілі”. Прадстаўніцтва праваслаўнай царквы ўсталявала там адпаведны знак з крыжам. Апошнімі днямі вакол яго назіраецца ажыўленне - на вызначанай пляцоўцы працуе тэхніка.

Як сцвярджаецца на адмысловым сайце https://sfsvit.com/ , прысвечаным будаўніцтву Сафійскага сабора, яго збіраюцца ўзводзіць без прыцягнення бюджэтных сродкаў.  Агульны кошт будаўніцтва - на 1 кастрычніка 2022 года - складае 5,5 мільёнаў долараў ЗША. Ці ёсць спонсар у гэтага будаўніцтва, не паведамляецца. Але праз сайт прапануюць рабіць  ахвараванні. З якой наяўнай сумай пачалі працы, таксама не вядома.

Артур Берань