Імпрэзы падчас «аздараўлення», як гэта называецца ў праграме фонда, часта запоўнены мілітарызаванымі імпрэзамі і выхаваўчымі гутаркамі, падчас якіх ухваляецца напад Расіі на Украіну. Адпачынак у санаторыі «Чыгуначнік» таксама ўключае не толькі навагоднія імпрэзы – сем'ям з Данбаса паказалі «знакавыя мясціны» і арганізавалі сустрэчу з уладамі Віцебска і вобласці. Яны ўручылі падарункі гасцям – у пакетах з сімволікай РГА «Белая Русь».
Фонд Талая, які прывёз сем'і Данецкай вобласці, ніякім чынам не тлумачыць, па якім прынцыпе праходзіў адбор для паездкі.
Аляксей Талай стаў вядомы за кошт сваёй уласнай жыццёвай гісторыі: ва ўзросце 16 гадоў ён страціў рукі і ногі ў выніку выбуху міны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле афіцыйнай версіі здарэння, 8 траўня 1999 г. хлопцы развялі вогнішча «на тым месцы, дзе больш за паўстагоддзя ляжала міна». Пра тое, як насуперак жыццёвым акалічнасцям ён не толькі выжыў, але і дасягнуў пэўных вышынь, Аляксей Талай часта расказвае на разнастайных сустрэчах.
Пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Ўкраіну ён заняў адкрытую прарасейскую пазіцыю, пачаў ладзіць паездкі украінскіх дзяцей у Беларусь.
Ірына Пугачова
Панядзелак, 06 Студзень 2025
Фонд Аляксея Талая зноў прывёз на Віцебшчыну дзяцей з Данбаса. Цяпер разам з бацькамі
У санаторыі «Чыгуначнік», што ў Віцебскім раёне, засялілі 15 такіх сем'яў: усяго 40 чалавек, з якіх 23 – дзеці. Паездку жыхароў Марыупаля, Луганска, Данецка на адмачынак у беларускі санаторый арганізаваў фонд Аляксея Талая – ураджэнца Оршы, паралімпійца і матывацыйнага трэнера, дзейнасць якога па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны.
Апублікавана ў
Рознае