Зараз у дварах віцебскіх шмапавярховых дамоў праводзяцца сходы з удзелам прадстаўнікоў служб ЖКХ. Людзям тлумачаць, што вывучаюць іх меркаванне. І што пытанне, ці заварыць смеццеправод, ці яго пакінуць, будзе вырашацца галасаваннем: рашэнне будзе прынятае, калі з першы ці другі варыянт прагаласуюць 51% жыхароў.
Гараджанам абяцаюць, што перад тым, як ліквідаваць смеццеправоды, у дварах пабудуюць сучасныя кантэйнерныя пляцоўкі. Менавіта іх адсутнасць з'яўляецца галоўным аргументам тых, хто выступае за захаванне смеццеправодаў.
Пакуль кантэйнерныя пляцоўкі, прыстасаваныя для аобнага збору смецця, ёсць у асноўным толькі ў шматпавярхоўках, збудаваных пасля 2022 года – там няма смеццеправодаў. У мінулыя гады смеццеправоды ўжо заварылі ў 37-мі шматпавярховых дамах. А ўсяго ў Віцебску такіх дамоў больш за 700. І жыхары скардзяцца, што пляцоўкі для кантэйнераў каля іхных дамоў нават няма дзе ўсталяваць, бо гэта не прадугледжана праектам забудовы.
На дваравых сходах гараджанам абяцаюць, што аптынні жыхароў будуць працягвацца яшчэ і ў 2025 годзе. І таму, маўляў, падставаў для хвалявання няма. Хаця зусім нядаўна сцвярджалася зваротнае. Прадстаўнікі камунальных службаў абапіраліся на тое, што яшчэ ў 2017 годзе Савет Міністраў рэспублікі зацвердзіў нацыянальную стратэгію па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў краіне. І Віцебск тут адстае, бо ў іншых абласных цэнтрах смеццеправоды ліквідавалі яшчэ ў ранейшыя гады.
Марына Квінт