Аўторак, 14 Красавік 2015

Аршанскія камунальнікі адказалі жыхарам праблемнага падʼезду адпіскай

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары пятага пад’езду дому №7 па вуліцы Міру ў Воршы атрымалі ліст у адказ на свой калектыўны зварот. Жыхары зьвярталіся ў «Воршакамгас» з просьбай капітальнага рамонту.

 

У звароце жыхары пад’езду прасілі арганізаваць у іх пад’езьдзе капітальны рамонт, бо з моманту пачатку эксплёатацыі гэтай часткі дому (1965 год) капітальнага рамонту не рабілася ні разу. У выніку камунікацыі праржавелі, драты вісяць клубкамі на лесьвічных пралётах, дах у некаторых месцах працякае, пад’езд не зачыняецца.

Але гэтыя скаргі – палова бяды. Насамрэч гэты пад’езд, які ўсё аршанцы бачаць над крамай «Родник», зьяўляецца камуналкай – на некалькі кватэр тут адна кухня, дзьве прыбіральні, і адна ванна. У доме ніколі не было і цяпер няма гарачае вады, не на ўсіх паверхах ёсьць газавыя пліты – яны не прадугледжаныя, але некаторыя паверхі скідваліся, каб усталяваць 4 фаеркі на ўсіх жыхароў. На ўсіх паверхах старыя выцяжкі на кухнях забітыя пылам і ў некаторых выпадках заплясьнелі.

Адказ з «Воршакамгасу» жыхары ўспрынялі як звычайную адпіску – у лісьце няма канкрэтных абяцаньняў ці прапаноў, а толькі апісваецца сытуацыя ў пад’езьдзе вачыма чыноўнікаў. Падаем тэкст адказу цалкам. Апроч таго, прапануем здымкі з пад’езду, якія толькі ў малой ступені ілюструюць сытуацыю.

Паводле orsha.eu