Нядзеля, 18 Люты 2018

Прах Язэпа Барэйкі вярнуўся на радзіму

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

16 лютага на могілках вёскі Гірстуны, што ў Глыбоцкім раёне, адбылося пахаваньне праху журналіста і гісторыка Віктара Сінкевіча — у маладосьці актывіста СБМ, вэтэрана арміі Андэрса, героя бітвы пад Монтэ-Касіна.

​Сталым слухачам Радыё Свабода ён быў вядомы як Язэп Барэйка. «Гаварыў Язэп Барэйка» — гучала на заканчэньне ягоных перадач у гады халоднай вайны.

Віктар Сінкевіч памёр у верасьні ў Сан-Францыска на 92-м годзе жыцьця. На радзіму ягоны прах даставіў сын Міхаіл.


Сын Міхаіл

Разьвітацца зь Віктарам Сінкевічам прыехалі сваякі з Глыбокага і Шуміліна.

svaboda.org