Спачатку наведвальнікі ўбачылі не зусім чыстыя сталовыя прыборы, а пасьля на іх накінулася адміністратарка ўстановы і разьбіла ім камэру. Доўга доўжылася гутарка пра "Кнігу скаргаў і прапаноў". Потым нямала было спрэчак пра тое, ці можна здымаць на камэру...
У гэтым роліку ўся размова паказаная. Міліцыя, у рэшце рэшт, напісала абодвум бакам канфлікту, што складу злачынства ў іх дзеяньнях ня выяўлена. І разьбітая камэра засталася без кампэнсацыі, але з танным рамонтам, дый рэстарацыя "Стары замак" пакараньня не панесла.