Раней УУС Віцебскага аблвыканкаму лістом № 5/Ж-7 ад 2013/02/08 г. адказала Хрыстафору Жаляпаву, што згоднае заключыць дамову пасьля прыняцьця рашэньня адміністрацыяй Першамайскага раёну г. Віцебску аб правядзеньні масавага мерапрыемства. У той самы час, згодна з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10.07.2010 г. “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”, пры падачы заяўкі на правядзеньне акцыі трэба прыкласьці ўжо падпісаныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі і камунальнымі службамі на, адпаведна, ахову, мэдычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў мітынгу і прыборку тэрыторыі пасьля правядзеньня мерапрыемства.
Юрысты адзначаюць, што рашэньне Віцебскага гарвыканкаму зьяўляецца нарматыўным актам, абавязковым для выкананьня грамадзянамi, дзяржаўнымі ворганамі, установамі і прадпрыемствамі. Такім чынам, у адпаведнасьці з п. 3 рашэньня, УУС Віцебскага аблвыканкаму абавязанае заключыць дамову аб ахове грамадзкага парадку падчас мітынгу да вынясеньня рашэньня ворганам выканаўчай улады аб яго правядзеньні.
Крыніца: Рух "За свабоду"