Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах, інспэкцыяй МПЗ па Віцебскай раёне праведзеная пазаплянавая тэматычная апэратыўная праверка. Выяўлены жыхар Віцебску, які з мэтай сыстэматычнага атрыманьня даходу ажыцьцяўляў прадпрымальніцкую дзейнасьць - аказваў паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілем таксі.
Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, на сродак зьдзяйсьненьня парушэньня - аўтамабіль коштам у 70 мільёнаў рублёў накладзены арышт. Матэрыял праверкі рыхтуецца для накіраваньня ў эканамічны суд Віцебскай вобласьці. Пакараньне за парушэньне, у якім абвінавачваюць таксіста-нелегала, - штраф да 100 базавых велічынь (13 мільёнаў рублёў) з канфіскацыяй аўтамабіля.
Крыніца: Ежедневник