Субота, 08 Сакавік 2014

У Віцебску завершанае расьсьледаваньне справы аб нявыплаце падаткаў ІП у асабліва буйным памеры

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце нявыплаты падаткаў. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, 52-гадовая жыхарка Віцебску індывідуальны прадпрымальнік з траўня 2011 па чэрвень 2013 году ўхілілася ад выплаты сум падаткаў у бюджэт, што пацягнула нанясеньне шкоды дзяржаве больш як на 270 млн. рублёў.

Выяўлена, што абвінавачаная з мэтай ажыцьцяўленьня злачыннай дзейнасьці, яшчэ да моманту рэгістрацыі ў якасьці ІП, працуючы на пасадзе галоўнага бухгальтара аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебску, завалодала блянкамі таварна-транспартных накладных з водціскамі пячаткі гэтага прадпрыемства, а таксама скарысталася зь пячаткі і праставіла водціскі пячаткі на чыстых аркушах паперы. Пазьней, пасьля звальненьня, зарэгістравалася ў якасьці індывідуальнага прадпрымальніка і, выкарыстоўваючы таварна-транспартныя накладныя з ранейшага месца працы, самастойна вырабіла бухгальтарскія дакумэнты, згодна зь якімі нібыта набыла таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці ў былога работадаўцы.

Пасьля гэтага на падставе самастойна вырабленых дакумэнтаў, якія абвінавачаная зьмясьціла ва ўлік даходаў і расходаў, які вяла, уносіла заведама падманныя зьвесткі ў падатковыя дэклярацыі ў частцы, што тычылася набыцьця таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў. Пры гэтым рэальна набывала таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці для рэалізацыі ў Беларусі на рынках Расеі, ня мела дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б іх набыцьцё, у сувязі з чым, набываючы тавары ў суб’ектаў гаспадараньня неафіцыйна, павінна была заплаціць падаткі з усяго аб’ёму атрыманай выручкі, пра што праўдзіва была інфармаваная.

Апрача таго, набываючы тавар афіцыйна ў Расеі і маючы дакумэнты на набыцьцё, ведаючы аб парадку выплаты падатку на дададзены кошт па таварах, завезеных з РФ, не заплаціла і не падала падатковыя дэклярацыі ў адпаведныя органы.

Канчатковае абвінавачаньне сьледзтвам выстаўленае на падставе ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасьці аддзелу па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры эканомікі сьледчага ўпраўленьня УСК па Віцебскай вобласьці. Падчас расьсьледаваньня сьледчымі быў праведзены значны аб’ём працы па вывучэньні бухгальтарскіх дакумэнтаў, прызначэньні і правядзеньні неабходных судовых экспэртыз. Цяпер крымінальная справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.

Падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы шкода, нанесеная дзяржаве, кампэнсаваная ў поўным аб’ёме.

Крымінальная справа была распачатая па матэрыялах праверкі, праведзенай упраўленьнем ДФР КДК па Віцебскай вобласьці.

Крыніца: БелаПАН