Як растлумачылі ў прэс-службе Сьледчага камітэту Беларусі, кіраўнік выкарыстаў у асабістых мэтах сродкі і будматэрыялы, прызначаныя для рэканструкцыі аб’ектаў прадпрыемства, якое ён узначальваў. Выконваючы неабходныя работы, падрадчык будаваў яшчэ і асабісты катэдж для службовай асобы. Ня выключана, што менавіта таму кіраўнік падпісаў дакумэнты аб ужываньні павышаючага каэфіцыенту выплат будаўнічай арганізацыі з фондаў прадпрыемства.
«У выніку неправамерных дзеяньняў дырэктара аграрнаму прадпрыемству нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры. Паводле дадзеных сьледзтва, сума складае больш за 10 мільярдаў рублёў», - паведамляюць праваахоўнікі. У абвінавачанага канфіскавана каля Br600 млн. Ён заключаны пад варту.
Падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай УБЭП упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму і Віцебскага раённага аддзелу ўнутраных спраў.
Крыніца: Ежедневник