На момант заканчэньня праверкі дакумэнты, якія пацьвярджаюць водпуск тавараў для рэалізацыі 244 рытуальных прыналежнасьцяў на агульную суму 5 700 000 рублёў, пададзеныя не былі. Таму тавары, што рэалізуюцца ў парушэньне дзейнага заканадаўства, былі арыштаваныя і канфіскаваныя. А ў дачыненьні да вінаватых асоб складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле ч. 4 арт. 12.17 КаАП. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для разгляду і прыняцьця рашэньня ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
Апроч таго, паведамляе прэс-служба інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці, падчас правядзеньня праверкі ў краме, што належыць гэтаму самаму прадпрыемству і разьмешчанага ў Віцебску, выяўленае парушэньне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разьлік. Больш таго, на момант адкрыцьця крамы 11 лютага і да 27 сакавіка, калі ладзілася праверка, тут адсутнічаў аплатны тэрмінал для ажыцьцяўленьня разьлікаў з выкарыстаньнем плацежных банкаўскіх картак. За гэтыя парушэньні прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць у адпаведнасьці з арт. 12.18, ч. 1 арт. 12.20 КаАП.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска