Гэта было яшчэ 31 мая, паведамляе «Рабочы рух». Рабочы «Нафтана» Аляксандр Л. атрымаў апёкі галавы і верхняй часткі цела на працоўным месцы. Калі ён спрабаваў зняць заглушку з лініі вадародаўтрымліваючага газу, адбыўся выкід вадароду, які самазагарэўся. Работніка даставілі ў рэанімацыйны аддзел Віцебскай абласной бальніцы. 

7 червеня Старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Шарах удалена выступіў на 110-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. Прыводзім поўны тэкст прамовы прафсаюзнага лідэра з Полацка.

23 траўня, праз дзесяць дзён пасля таго, як эканамічны суд Віцебскай вобласці вынес пастанову аб узбуджэнні вытворчасці па справе аб банкруцтве ў Міёрскім металапракатным заводзе, адбылося яшчэ адно паседжанне суда. Але ўжо па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЭнергаЦэнтр Мёры". Заява таксама паступіла ад "Беларусбанка". 

Жыхар Полацка і былы ўдзельнік забастоўкі Уладзімір Крысёнак 30 мая скончыў жыццё самагубствам. Перад гэтым яго затрымлівалі сілавікі: прымушалі даць паказанні і пагражалі вялікім тэрмінам у калоні. Пра трагедыю піша “Наша ніва”.

04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам).