У цэху № 201 заводу «Палімір» ААТ «Нафтан» з флянцавага злучэньня помпы адбылася ўцечка воднага раствору ацэтанітрілу, які разьліўся на плошчы 1 квадратны мэтар. Падчас спробы самастойна ліквідаваць цечу атручваньне парамі сінільнай кіслаты (уваходзіць у склад рэчыва) атрымалі сьлесар-рамонтнік і старшы майстар цэху. Абодва шпіталізаваныя.
Інфармацыя пра здарэньне паступіла ратавальнікам 30 ліпеня каля 14:00, паведамляе прэс-служба МНС. Работнікі МНС наклалі бандаж з устаноўкай заціску на месца разгермэтызацыі флянцавага злучэньня і стварылі пенную падушку для спыненьня выпарэньня сінільнай кіслаты.
Крыніца: Салідарнасьць