Гэтую інфармацыю пацьвердзіў чытач сайту charter97.org.
«Працаўнікам заявілі пра тое, што аванс яны атрымліваюць апошні раз, пра што і апавясьцілі наўпрост на працоўным месцы. Акрамя гэтага, сказалі, што хутка вышлюць дапаўненьні да кантрактаў, у якіх будзе пазначана, што выплата заробку будзе праводзіцца адзін раз у месяц. Наколькі нам вядома, прадпрыемства можа само вызначаць, колькі разоў ім выплачваць заробак, але ж становіцца відавочным адно: не ад добрага жыцьця ўсё гэта робіцца. Людзі, якія прывыклі да двухразовых грашовых паступленьняў, якія былі стабільнымі цягам многіх гадоў, цяпер павінны пераглядаць сямейны бюджэт, фінансава ўціскацца, выкручвацца і зьмяняць выплаты крэдытаў, камунальных і іншых плацяжоў.
Выбару самому работніку не застаецца. Не падпісваеш дапаўненьне ці не згодны зь ім – кантракт аўтаматычна скасоўваецца. Пры гэтым гучыць вельмі зручная для ўсіх кіраўнікоў у нашай краіне фраза: «Калі каму-небудзь штосьці не падабаецца – звальняйцеся». Вось такая сытуацыя», – напісаў ён.
На прадпрыемстве пакідаюць сытуацыю без камэнтароў.
Крыніца: Хартыя'97